Перайсці да зместу

Андрэй Раманавіч Гарбачоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Раманавіч Гарбачоў
Дата нараджэння 31 жніўня 1909(1909-08-31)
Месца нараджэння
Дата смерці 1995
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар
Партыя
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі
Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР

Андрэй Раманавіч Гарбачоў (нар. 31 жніўня 1909, в. Рыскоў, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць — 1995) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1960), дацэнт (1963). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (гістарычны факультэт, 1936).

Працаваў у Брэсцкім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. С. Пушкіна (1946—1963, выкладчык, загадчык кафедры гісторыі, выкладчык кафедры асноў марксізму-ленінізму, у 1947—1963 — намеснік дырэктара па вучэбна-навуковай рабоце), Віцебскім дзяржаўным універсітэце (1963—1995, дацэнт кафедры філасофіі, у 1963—1978 — рэктар).

Навуковыя інтарэсы: гісторыя грамадска-палітычных вучэнняў; гісторыя Беларусі[1].

Званне «Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР» (1972), ордэны Леніна, Чырвонай Зоркі, Кастрычніцкай рэваолюцыі, Айчыннай вайны II ступені і інш[2].

Зноскі